РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гусі
Гусі, гусі, вырай вольны!
      Сумен крык ваш, гусі:
Леціцё вы ў сьвет раздольны
      З вашай Белай Русі.
 
Засмуткуюць зноў балоты
      Бяз вас, госьці лета.
Занудзяцца, як сіроты,
      Лозы там да сьвету.
 
Бабыль-вецер на сьвітаньні
      Пойдзе ў сьвет шырокі,
Пойдзе ў злосьці, буркатаньні
      Аглядаць валокі.
 
А вы, гусі, пад аблокі
      Крыльлямі ўзмахнеце,
Каб ня бачыць, як асокі
      Гне і ломіць вецер.
 
Што ж? Ляціце – для свабоды
      Вам і крыльлі служаць...
Толькі ж шкода чагось, шкода –
      Па вас далі тужаць.
 
І гаруе сіратліва
      Ў чырвань лес адзеты...
Ой вы, гусі! панясьлі вы
      За сабою лета!
 
1916
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.