РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля навальніцы
Навальніцы няма, навальніца сышла,
      Хмары далей паціснулі ў сьвет,
І страхлівая цьма, дажджаная імгла
      Разам зь ёю пайшлі ў адзін сьлед.
 
Хоць грыміць яшчэ гром і зямельку трасе,
      Хоць маланка жахліва гарыць,
Над раўком-капяжом ў саламянай страсе,
      Як сьляза, яшчэ кропля дрыжыць;
 
Але глухне раскат, і маланка радзей
      Палыхае ў гняўлівых клубках...
Заспакойся ж, мой брат, і глядзі весялей,
      Бо сьмяецца ўжо сонца ў палях!
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.