РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З Рабіндраната Тагора
Шапнуў ён: «Мілая, ну глянь, хоць разік глянь!»
Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!»
      А ён са мной астаўся.
 
За рукі ўзяў мяне, у вочы мне зірнуў.
«Пакінь!» – сказала я. Ён вокам не змаргнуў
      І толькі пасьміхаўся.
 
Да вуха мне прыпаў, крануўшыся шчакі.
Абурана сказала я: «Ах, стыд які!»
      Ды стыд яму ня стаўся.
 
Ён кветачкаю мне аздобіў валасы.
«Якая ж мне карысьць ад гэтае красы?»
      І тут ён не крануўся.
 
І зьняўшы мой вянок, пайшоў ад мяне проч.
Я плачу, думаю аб ім і дзень, і ноч –
      Ах, хай бы ён вярнуўся!
 
1925
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.