 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выйшла з халоднай пасьцелі зямля, Нібы пасьля цяжкай хваробы. Поле пустое, сырая ральля – Ніякай украсы, аздобы. Сьнегам прымяты галінкі хваін На ўскрайку зьнямелых палеткаў. Прэлае лісьце сярод раўчавін – Бяздушнай зімы недаедкі. Сям-там засохлых расьлін цыбуры Схіліліся мёртва над долам. Ходзяць па полі сіроты-вятры, К зямлі прыпадаючы чолам. Шэпчуць ёй ціха: «Ня плач, не тужы – Мінула тваё амярцьвеньне! Сонца разьвее дыханьне імжы І новае вытча адзеньне, Руньню засьцеле гмах шэры палёў, Акрые шаўкамі даліны. Будзеш мець выгляд, зямелька, ты зноў Вясёлай красуні-дзяўчыны».
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|