РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ці дома я, ці я ў паходзе,
Калі адзін, як воўк, брыду, –
У кожнай хвілі і ў прыгодзе
З сабой нясу дум чараду.
 
За ёю сьледам сумным ходам
Малюнкі прошласьці плывуць,
І так мне жаль іх і так шкода,
Што іх нанова не вярнуць.
 
На сэрца горыч вірам хлыне,
Як дождж на гольле і камлі:
Мой добры друг, мая сьвятыня,
Ляжыць адна ў сырой зямлі.
 
Развага кажа мне: зьмірыся,
І твой ня так жа шлях даўгі,
І сэрца рвецца ў тыя высі,
Дзе сонца значыць берагі.
 
1945
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.