РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьня на сон у бяссоньне
Вецер сьцішыўся ў бары,
Сьпі, Якубе, сьпі, стары!
Тут няма жывой душы,
Сам сябе ты калышы.
Па-над рэчкай дрэмле дуб,
Задрамлі і ты, Якуб!
 
      Выбег зайчык з-пад дуба,
      Люлі, люлі Якуба!
      Сьціхла, змоўкла дарога,
      Люлі, люлі старога!
 
Выплыў месяц-чараўнік,
Вырас чорны баравік.
Сьпі, Якубе, лысы дзед,
Пойдзеш заўтра ў лес чуць сьвет,
Прыйдзеш і наверняка
Знойдзеш там баравіка.
 
      Выбег зайчык з-пад дуба,
      Люлі, люлі Якуба!
      Мне грозіць пальцам строга,
      Люлі, люлі старога!
 
Ляж на правы бок, зяхні,
Кінь ты клопат і засьні!
Няхай сьняцца табе сны,
Тыя сны, што сьняць блазны.
Хоць у марах, хоць у сьне
Пасумуй ты аб вясьне.
 
      Выбег зайчык з-пад дуба,
      Люлі, люлі Якуба!
      Сьпі, Якубе-нябога,
      Люлі, люлі старога!
 
Сам сябе я калышу,
Сон, прыйдзі ка мне, прашу!
Сам сабе я сьпяваю,
Дзе ты, сон мой, пытаю?
Больш сьпяваць не магу,
Сьцішся, сьпі і ні гу-гу!
 
      Выбег зайчык з-пад дуба,
      Люлі, люлі Якуба!
      Позна, часу ня многа,
      Люлі, люлі старога!
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.