РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Полацкая баляда
Нам вяртацца ў сьвятло старажытнай зямлі,
Каб пра нас не сказалі, што мы аджылі,
Адсьпявалі, адплакалі долю сваю
І згубілі, як вечнасьць, як волю, зямлю,
На якой нашы вежы, як сьвечкі, стаяць,
На якую зь нябёсаў анёлы глядзяць –
І ўсё бачаць: куды і адкуль мы ідзём
І хто з хлебам і сольлю, хто з чорным агнём...
Праз туман, што кудзеліцца над Палатой,
Час ляціць, быццам сьмерць за варожай гайнёй,
Празь цябе, празь мяне і праз тыя гады,
Пра якія ня знаем ні я і ні ты,
Бо вяртаемся мы, як вяртаецца дзень.
Перад намі сьвятло, а за намі наш цень,
Нібы крыж, нібы крык, што жылі і жывём
І вяртаемся мы да сябе, у свой Дом,
Ад якога нікуды з табой не ўцяклі...
 
Мы, як вежы, стаім на бацькоўскай зямлі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.