РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Мірскага замка
У Мірскім замку сёньня сьветла,
У Мірскім замку сёньня лета,
І лёт стралы, як лёд, растаў
Бо замак сонечна паўстаў
На скрыжаваньні ўсіх шляхоў
На скрыжаваньні ўсіх вятроў
У гэтым сьвеце, дзе ёсьць мы
І нашы родныя дамы,
Зь якіх глядзім і бачым сьвет,
Які любіць нам і ствараць,
Нібыта замак будаваць
Сярод шляхоў сярод вятроў
Сярод разбураных муроў,
Што баранілі нас, каб мы
Сярод агню, сярод зімы
Свой мелі шлях, свой мелі сьцяг
І роду слаўнага працяг
На скрыжаваньні ўсіх шляхоў,
На скрыжаваньні ўсіх вятроў,
Як Мірскі замак, не зьнікаў.
І часу лёт, як лёд, сьцякаў
На гэты край жывой вадой,
Каб мы сустрэліся з табой
У Мірскім замку ў гэты час,
Які стралой ляціць праз нас...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.