РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ялінка
Ялінку выкінулі за адрыну.
Яна ляжыць ва ўладзе ціхіх дум.
На голкі жоўтыя пушысты, сіні
Зьлятае сьнег і навявае сум.
Цяплілі ўчора сьвечкі ёй вітыя,
А сёньня аддалі яе сьнягам...
Блішчаць дажджу віточкі залатыя,
Забытыя на голках тут і там.
Ляжаць, вядома, нудна за адрынай,
І сумны сьвет праз сьнежную імжу.
Адное засталіся успаміны:
Віточкі залацістага дажджу.
Але яна сьвядома ганарыцца
І доляй, і чарговасьцю падзей:
Хай жоўтая, хай ападае гліца –
Яна жыве яшчэ ў душы дзяцей.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.