РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда кнігі
На кнігах старадаўніх на гарышчы
Зьмярцьвелы пыл парушыў ты, як сьцены
Турмы,
              і вецер вольны вольна сьвішча,
І ты,
          як слупам пыл устаў,
                                                          з каленяў
Устаў
              і ўбачыў раптам прад сабою
Людзей, што не дайшлі да Беларусі.
Ты шмат хацеў сказаць прад грамадою,
Але сказаў адно: «За вас малюся...»
І зьніклі людзі, як сьвятло зьнікае,
Ды ў кнігах, быццам бы вугольле, словы
Сьвятлом успыхнулі.
                                              Сьвятло сьцякае
На нашы цёмныя, як ноч, галовы
Зь нябёс, нібыта з кнігі нашых лёсаў,
Якіх нікому не зьмяніць ніколі.
Мы вечна ўсе залежым ад нябёсаў,
Нібы ад ветру пыл у чыстым полі...
Але ты з кнігі пыл абтрос, і кніга
Зноў ажыла, і ажыло былое,
Нібы з трубы прарвалася Няміга
І Слова вынесла зь зямлі сьвятое...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.