РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Магчымая баляда XXI стагодзьдзя
Ты будзеш салдатам, якога заб’юць,
Пакуль самагонку сьмярдзючую п’юць
Браты твае большыя, што застануцца
У вёсцы аціхлай, дзе ў трунах сьмяюцца
Хлапцы маладыя, што шчасьця ня зналі,
Пакуль яго ў сьвеце зьдзічэлым шукалі...
 
Ты будзеш салдатам, ты будзеш гэроем,
І будуць дзяўчаты ісьці за табою,
І кветкі, і сьлёзы, і сьцяг на труне...
Ты будзеш салдатам на вечнай вайне,
Якая прыдумана ўчора ня намі...
Бярозы ня хочуць рабіцца крыжамі,
Бярозам ахвота зімою гарэць
У печы –
                      і плечы старэчыя грэць.
 
Ты будзеш салдатам, мой хлопчык-сусед,
А мог бы зь цябе атрымацца паэт.
Ды сёньня паэтаў нікому ня трэба.
Над сьветам, як саван, зьніжэлае неба...
 
Ты будзеш салдатам апошняй вайны,
І я плакаць буду ля чорнай труны,
І ты мне ўсьміхнешся, пазнаўшы мяне,
Бо ты шчасьлівейшы, бо ты – у труне.
Мяне ж тут – ці будзе каму закапаць?..
 
Над сьветам жалезныя птушкі ляцяць,
І неба чарнее, нібыта згарае,
І чорнае сонца ўзыходзіць над краем...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.