РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда паланэза Агінскага
Вена і Венэцыя, Парыж
І стары каля дарогі крыж,
На якім расьпяты родны край,
Поўняць вочы, поўняць небакрай
Смуткам, бо жыцьцё, як паланэз,
Прагучыць – і ў вечнасьць адплыве,
Як туману непраглядны лес
Зьнікне, бы ў пажары, у траве,
Што расьце, ня знаючы, што зноў
Замяцецца цішынёй сьнягоў,
Сьветлых, быццам музыка ўначы,
Што ў травінцы кожнае гучыць
У Залесьсі, дзе жыцьцё ідзе,
Як Хрыстос, спакойна, па вадзе,
Па людзёх, якім ахвота – цуд
І якім нямілы родны кут,
Вена і Венэцыя, Парыж,
І стары каля дарогі крыж,
І валун у полі, на якім
Мы з табой, як груганы, сядзім...
І Агінскі грае паланэз
Пра дарогу, пра крыжы, пра лес
І пра лёс, які чакае нас,
І ляціць, нібыта зьнічка, час.
І Радзіма, як агонь, – сьвятлей,
І Радзіма, нібы дым, – гарчэй,
І стары, каля дарогі, крыж,
На які, як на Хрыста, глядзіш –
Сустракае і праводзіць зноў
У той сьвет, дзе ёсьць яшчэ Любоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.