РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда пра царкву і ваўка
Там, дзе зь неба падала вугольле, –
Шапаціць былінная трава,
І высокая, як дым, царква
Сьветлы цень кідае ў навакольле.
 
І прыходзяць да царквы сьляпыя,
І вяртаецца няшчасным зрок,
І глядзіць на іх вялікі воўк
Праз гады і далечы начныя.
 
Гэты воўк сівы – мой брат старэйшы,
Вольны ён, а я – у ланцугох
Зноў пайду зь сьлязамі на вачох
Да царквы старой прасіць аб лепшым.
 
Я вярнуся вечарам дахаты –
І мяне сустрэне воўк сівы,
Скажа: «Адрачыся ад царквы,
Будзеш зноўку малады й багаты...»
 
Не пасьпею адказаць нічога,
Бо застрэліць мой сусед ваўка,
І пральецца з-пад аблок рака,
І царква сплыве назад да Бога.
 
І каб гэтак не было ніколі,
Не пайду я сёньня да царквы,
Буду слухаць сумны шум травы,
Як выцьцё ваўка у шэрым полі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.