РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда чаканьня
Хутка восень надыдзе, а там і зіма,
А цябе ўсё няма, а цябе ўсё няма.
І сьнягамі сады і сьляды замяце,
І рака сінім лёдам за ноч зацьвіце,
І асьветліцца неба, і абудзіцца дзень,
І ўзьляціць, як груган, нада мною мой цень,
І ён знойдзе цябе, як знаходзіць сьвятло
Адзінокі сьляпы, што ідзе празь сяло,
Што ідзе і ня знае, што хутка зіма,
А цябе ўсё няма, а цябе ўсё няма.
І яму пра цябе, як пра дзень, раскажу,
Быццам бы адпушчу да анёлаў душу...
Хутка восень надыдзе, а там і зіма,
І зіма, можа, будзе нібыта турма,
І таму не сьпяшайся вяртацца дамоў.
Я таксама, напэўна, адсюль бы сышоў,
Каб табе не сказаў што век буду чакаць,
Быццам Храм для дваіх на гары будаваць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.