РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда замка ў Лоску

Валянціне Гіруць-Русакевіч

 
На замчышчы высокім сёньня ў Лоску
Трава зжаўцелая, нібыта з воску.
І замчышча як сьвечка, што згарае,
Але ў вякох, як шлях наш, не зьнікае,
Бо мы тут ёсьць, былі і будзем вечна
Ля нашых сьвечак, што пад Шляхам Млечным
Гараць, як мы, ня маючы спатолі...
І вецер, быццам коньніца, у полі
Ляціць і разьбіваецца аб вежы,
І пыл стагодні ў неба дымам сьвежым
Плыве і ўжо ля зорак застывае,
Нібыта воску рэчка залатая
На замчышчы высокім сёньня ў Лоску.
На замчышчы стаім, глядзім на вёску.
Нібыта зь неба, з замчышча глядзім,
Дзе мы як дым. Але ня ўсё як дым,
Бо шлях дамоў і родныя дамы
Заўсёды ёсьць і будуць, як і мы,
Як замчышча высокае, што ў Лоску,
Дзе сёньня травы жоўтыя, як з воску...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.