РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда першага сьнегу
Першы сьнег як спаленыя вершы,
Што, пабыўшы дымам, на зямлю
Зноўку прыляцелі сьнегам першым,
Каб пачуць самотнае «люблю»,
Што не сказана было спачатку
Вершам тым, што прагнаму агню
Кінуты, бы кінута пальчатка
У гарачы твар сівому дню...
 
Першы сьнег, ты зноўку не пачуеш,
Што цябе люблю, як боскі верш,
Што ўва мне зіму перазімуе
І мяне, як сьнег, перажыве,
Не пачуўшы цёплых слоў ніколі,
Слоў, што, пакідаючы зямлю,
Будуць лётаць, як буслы над полем,
І шукаць, як важака, «люблю»...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.