Бурлівая рэчка замерзла, і б’ецца-трапечацца рыба аб лёд Нібыта аб шыбу з пажоўклай паперы зь дзяцінства майго самалёт. А я пасівелы па беразе белым, нібы па аблоках, іду, І белая чайка ў нябёсах, нібыта за шыбай, крычыць пра бяду, Бо рэчка замерзла, нібыта спыніўся нам Богам адведзены час, І сонца патухла, і хутка на сьвеце халодным ня будзе і нас, І толькі маўклівая рыба ўсё будзе тут біцца і біцца аб лёд, Нібыта аб шыбу з паперы пажоўклай зь дзяцінства майго самалёт, Нібыта агеньчык у полі, спалоханы ветрам у ціхай начы, Нібыта ў душы маёй сумнай любімыя мною мае Пугачы Заўсёды сьвяціцца ўва мне будуць сьветла, пакуль я на сьвеце жыву Пакуль не забыўся сьцяжыну ў старую, як дзедава хата, царкву, Хоць плыткая рэчка замерзла і б’ецца-трапечацца рыба аб лёд, Нібыта аб шыбу з пажоўклай паперы зь дзяцінства майго самалёт.
|
|