РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пірацкая баляда
Няма даўно на караблі
Ні маракоў, ні капітана.
І не даплыць нам да зямлі,
І паміраць яшчэ нам рана,
Бо залатое ў нас руно,
Як наша сьмерць, пыліцца ў скрыні.
Яшчэ ў біклагах ёсьць віно,
Нібы аазіс у пустыні,
І мы, як прывіды, плывём
Праз туманы, празь вецер, хмары.
Марской вадою, як вагнём,
У нас апаленыя твары.
Нам вочы сонныя, як лёд,
Спакойна сонца разьядае.
Па ланцугох зьдзічэлы кот,
Як мы, сам па сабе гуляе.
І не ўратуе нас руно,
Якое болей нам ня трэба,
Бо неба як марское дно
І дно марское быццам неба...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.