РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда белых птушак
Белыя птушкі лятаюць над намі,
Быццам анёлы ўначы над крыжамі,
Што на ўтравелых магілах стаяць.
Белыя птушкі, як белыя душы,
Белыя, быццам нябесныя ружы,
Што пад вятрамі ля зорак дрыжаць.
 
Ты мне гаворыш пра сьветлыя далі,
Быццам пра сонца, якога шукалі
Белыя птушкі на белай зямлі,
І не знайшлі, і ўзьляцелі над намі,
Быццам малітвы, што высьпелі ў Храме,
Дзе мы з табою, як птушкі, былі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.