РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нясьмелыя цёплыя дні,
Нібыта ў цямноцьці агні,
'Шчэ сьвецяцца ў восеньскай плыні.
 
А лета нібы не было,
І ў рэчцы на хвалях сьвятло
Нясьпешна сплывае і стыне.
 
На беразе моўчкі сядзім,
На рэчку начную глядзім,
Нібыта на нашую долю.
 
І ты мне гаворыш пра сьвет,
Нібыта мастак пра партрэт,
Якога ня будзе ніколі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.