РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Будзе сьнег. Будзе дождж. Будзем мы.
І ня будзе самотнай зімы,
І ня будзе забытых дарог,
І ня будзе высокім парог,
За якім ёсьць цяпло і сьвятло,
За якім нас з табой не было,
Бо з табою самотныя мы,
Як высокія сьцены турмы,
За якімі жыцьця не відаць,
За якімі ня душы сядзяць,
А зьнямоглыя цені людзей,
Што жадаюць памерці хутчэй,
Бо на вуліцы сьнег і вятры,
Бо далёка, як воля, сябры,
Бо на вуліцы дождж і сьвятло,
Бо жыцьцё ўжо нібыта прайшло...
 
Ды ня будзе самотнай зімы.
Будзе сьнег. Будзе дождж. Будзем мы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.