РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьпёка
Зноў сьпёка... І сонца, як д’яблава вока,
Адно над прасторам зжаўцелым і намі,
І, быццам вугольле, у нас пад нагамі
Каменьне, зь якога народзіцца сьпёка
І пылам у неба ўзьляціць і растане,
А можа, і зоркай маленькаю стане
І будзе сьвяціцца ўначы адзінока,
А ўдзень будзе сьпёка, а ўдзень будзе сьпёка,
І сонца зноў будзе як д’яблава вока,
Якое ўсё бачыць – і бачыць далёка,
Далей, чым ісьці нам сягоньня з табою
У сьвет, дзе дажджы хаўрусуюць з травою
І травы растуць, нібы дождж, да аблокаў,
А ў небе аблокі высока-высока
Пад зоркай маленькай,
                                                  як кропляй з крыніцы,
Зь якой анікому цяпер не напіцца,
Бо сонца ў нябёсах, як д’яблава вока,
І сьпёка...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.