РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў за вокнамі ноч, як бяздоньне
Адзінокай забытай ракі,
У якой патанулі мы сёньня,
І ня хутка са дна рыбакі
Чорнай сеткай дастануць на бераг
Нас усіх, што заціхлі даўно
І ў сваё ратаваньне ня вераць
І таму п’юць спакойна віно
І глядзяць на халодныя зоры,
Што, як воўчыя вочы, блішчаць
У чарнюткім, як сажа, прасторы,
Дзе анёлы, як дым, зноў ляцяць
У жывое, як рэчка, бяздоньне,
У якое мы ціха глядзім
І ня бачым, як плавіцца Сёньня,
Быццам сьвечка, зь якой белы дым
Адлятае, як наша дыханьне,
І зьнікае, як наша віно,
У якім ёсьць пачатак сьвітаньня,
Пра якое мы плачам даўно...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.