РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я люблю сяброў, што ўмеюць здрадзіць,
Быццам лёд на рэчцы веснавой
Праламацца, чорнаю вадой
Белы сьнег, нібы душу, запляміць
І застацца лёдам пад нагой.
 
Я люблю іх і зь сябе дзіўлюся,
Быццам рэжу вены, ну а кроў
Не цячэ, як сьцежка да сяброў,
Безь якіх я сёньня абыдуся
І ня зьнікну дымам ад кастроў.
 
Я люблю, і гэта нават сьмешна,
Бы атруту з рук сяброўскіх п’ю,
Быццам неба, нібы шыбу, б’ю,
Каб даць волю думцы сумна-грэшнай
І прамовіць: «Я сяброў люблю...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.