Пад тваімі вокнамі рабіна Сумная, як нашая Айчына, Сумная, бо хутка ўжо зіма. І глядзіш ты на рабіну ветла, Ад рабіны ў панадворку сьветла, Ды чамусьці радасьці няма. Хутка ўжо сьцямнее ў панадворку І ў нябёсах Бог запаліць зорку, І глядзець на зорку будзеш ты. І ўрасьце ў душу тваю рабіна, Сумная, як нашая Айчына, Сьветлая, як восеньню лісты...
|
|