РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы затоплены часам, нібыта вадой,
І ўжо нам паратунку даўно тут няма,
І нябёсы, як лёд, у нас над галавой
Заіскрацца ўначы, як настане зіма.
Толькі мы не баімся, што згубімся мы
У бялюткім прасторы нявечнай зімы,
Бо мы тут нарадзіліся, тут мы памром,
І труна паплыве, як апошні паром,
На той бераг, дзе вечна чакаюць крыжы
Нас усіх, адзінокіх, што хочуць пажыць
На затопленай часам самотнай зямлі,
Дзе вясковыя хаты, нібы караблі,
На якіх прыплылі мы ў нязьведаны сьвет
Ад сваіх невядомых зямель і планет,
Што затоплены часам, нібыта вадой,
Дзе ратунку ўжо нам не было і няма,
І нябёсы, як лёд, у нас над галавой
Заіскрыліся ў ноч, як настала зіма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.