РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
500
Людміле

 
Зноў далёка ля Чорнага мора
Белых чаек ты корміш з рукі.
А здаецца, было гэта ўчора,
Калі тут мы з табой ля ракі
Сустракалі вясну маладую,
Што на крыгах, як хмарах, плыла
І зьнікала ў далечу чужую,
Размываючы плыньню сьвятла
Бераг наш, дзе з табой мы стаялі,
І глядзелі адно на раку,
І, як неба начное, маўчалі,
І рука сагравала руку...
Час прайшоў, праляцеў назаўсёды,
Праплыла зноў на крыгах вясна.
Адплылі за табой параходы,
І ў гітары ахрыпла струна.
Я гітару тваю зьберагаю
І стаю, нібы страж, ля ракі.
І цябе я з далечы чакаю
І кармлю белых чаек з рукі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.