РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Згарыць папера, попел застанецца,
І спыніцца агонь, нібыта сэрца,
І ў цемру мы правалімся з табой,
Бы трэсьне лёд над чорнаю вадой,
Што, нібы час, цячэ і не зьнікае.
Гарыць папера, бы крывёй сьцякае
Грахоўны верш, што на паперы быў,
Што, як і мы, сьмяяўся і любіў
І гэты дзень, і гэтыя хвіліны,
Што з дымам адлятаюць ва ўспаміны,
Нібыта ў рай, які нас не чакае,
Нібыта ў сьвет, што сам сябе стварае,
Як верш грахоўны, што цяпер гарыць,
Ня знаючы, што застаецца жыць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.