РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ізноўку адзін, як нявольнік, якога
Адпусьцілі ў нямую пустэльню пажыць.
І прад мною, нібыта прад ветрам, дарога
На чатыры бакі спакушальна ляжыць.
 
Я ізноўку адзін, нібы цень адзінокі
Ад старога ля ціхай дарогі крыжа.
І ваду мне жывую прыносяць сарокі,
І мне хлеба хапае штодня ад вужа.
 
Я ізноўку адзін, як вада, прападаю
У пяску, што на мейсцы, як час, не стаіць.
Я іду, і куды я іду – добра знаю –
Да цябе, быць з табой, каб няволю любіць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.