РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хутка сьнегам сады замятуцца
І сьцяжыны забудуцца ў сад.
А пакуль што аблокі снуюцца
І шуміць, як агонь, лістапад,
У які я спакойна ступаю,
І плыву па-над садам, як дым,
І ў нябёсах сьцюдзёных зьнікаю,
І зьяўляюся ў сьвеце чужым,
У якім анішто не знаёма
І ўсё ж сьветла кранае душу,
Як партрэты бацькоўскія дома,
Як на ружах сузор’і дажджу...
 
Хутка сьнегам сады замятуцца,
Ды ня зьнікне ніколі той сад,
У які мне заўсёды вярнуцца,
Быццам бы азірнуцца назад,
Дзе ўсё сьветла і дзе ўсё знаёма
І дзе родныя побач са мной,
Дзе ў стажку залатая салома
У сьнягох, быццам сонца, зімой...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.