РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...Дрэвы ператворацца ў вялікіх птушак
І да зорак, як да гнёздаў палятуць,
Поўню жоўтую, нібы ліхтар, патушаць
І аблокі, быццам павуту, парвуць.
І глядзець ты будзеш, як яны зьнікаюць
У высокай далі, дзе табе ня быць,
Бо ў далечы нас з табою не чакаюць,
Нам з табою гэты край любіць –
І глядзець на неба, быццам на ікону,
І маліцца Богу, і свой шлях шукаць,
І ў зямное шчасьце верачы да скону,
Што такое шчасьце, толкам і ня знаць...
Дрэвы ператворацца ў вялікіх птушак
І разбудзяць пад асфальтамі траву,
Быццам Беларусь у адзінокіх душах,
Што яшчэ, як птушкі, на вятрах жывуць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.