РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Неба над намі нібыта вада...
Зоркі, нібы залатая арда,
Сонна ўсплываюць з начной цішыні,
Быццам тапельцы з рачной глыбіні
Сонна ўсплываюць і сьвет захапляюць,
Дзе мы з табою нядоўга жывём,
Быццам бы сьвечкі, што плынь асьвятляюць
Ночы, зь якой мы ідзём, як цячом,
Быццам між пальцаў у сьмерці цячэ
Неба, якое нібыта вада,
Дзе мы з табою жывыя яшчэ,
Дзе і бяда – нам яшчэ не бяда,
Бо маладыя мы сёньня з табою,
Быццам крыжы па-над новай царквою,
Што збудавана на тым, што было,
Што засталося, з вадой не сплыло,
А прарасло, як трава прарастае
Там, дзе агонь як арда залатая,
Там, дзе вада пад нагамі як неба,
Лёд на вадзе як застылае срэбра,
Срэбра разьбітае намі арды,
Срэбра, якім напаўнялі раты
Да паднябеньня, нібыта да неба...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.