РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Язэпа Шніпа
1800–1875
Ты тут нарадзіўся, і ты ўжо тутэйшы,
Як гэтае неба, як гэта зямля,
Дзе кужаль бялее, чарнее ральля.
І ты ўжо за бацьку крыху весялейшы,
Бо тут нарадзіўся, ды гэту самоту,
Нібыта рачулку, што выйшла з-­пад лёду,
Ня любіш, бо лёд акрываўлены, белы,
Нібыта фальварак у попел згарэлы,
Плыве прад табой па вадзе, як па дыме,
І ўжо касінераў ніхто не падыме
Пайсьці і змагацца за долю, за волю,
Якой ты ня можаш, стары, зразумець.
І будзеш начамі ў цямнечу глядзець
І слухаць, як вецер, ламаючы гольле,
У парку шуміць і варонаў пужае.
А сьнег растае і вада ў сьвет сплывае,
Як тое, што тут адшумела, было
І побач з табой, нібы прывід, прайшло...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.