РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Кандрата Шніпа
1820–1916
...А ты – лясьнік, і лес – твой панскі дом,
Зялёным перапоўнены сьвятлом
Шуміць і не дае спакою ўсім:
Ні чужакам­-падпанкам, ні сваім,
І лес журботны, як журботны ты,
Бо, як віхор, лятуць, лятуць гады,
Ламаючы, нібыта дрэвы, лёсы.
І ўсё-ткі беларускія бярозы
Растуць і асьвятляюць родны сьвет
І на касьцёле крыж, і на царкве.
А Бог, як нашая зямля, адзін.
Рака вясной выходзіць з-­пад ільдзін,
І не стрымаць раку, нібы народ,
Які сьляпы, да часу, нібы крот.
А ты – лясьнік, і лес – твой вечны дом,
Дзе пыл і кроў змываюцца дажджом,
І сьлёзы, высьпяваючы ў душы,
Бы ў вечнасьці, губляюцца ў дажджы,
Які ідзе, нібыта час ідзе,
Дзе нехта ўстане, нехта – упадзе,
Але ня спыніцца ніколі час,
Дзе ты ўжо быў і дзе ня будзе нас...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.