 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Язэпа Шніпа
|
1911–1982
|
Скача коньніца шумна і пыльна. Застаецца за ўзгоркамі Вільня, Як твая маладосьць застаецца. І душа зноў баліць, плача сэрца – Родны сьвет за мяжой застаецца. Ты ня радасны сёньня, хоць вольны, У цябе 'шчэ наперадзе войны І дарога з палону дадому, Пра якую ня скажаш чужому... А пакуль што за ўзгоркамі Вільня Залатымі крыжамі віднее. І ляціць над дарогаю пыльнай Чорны воран, які ўсё чарнее, Быццам блізіцца тое, што будзе. Ты ідзеш, і глядзяць сьледам людзі, І ня плача ніхто, не сьмяецца... Вільня ім застаецца...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|