РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...А шэры горад змыецца вадой,
Якая сыдзе зь неба маладога.
І праз патоп мы паплывём з табой,
Нібы дамоў, шчасьлівыя, да Бога.
Але пакуль сядзім мы ля вакна
І ўсё глядзім на вуліцу чужую,
Дзе топіцца ў калюжынах вясна...
Ды я вясны сягоньня не ўратую,
Бо я слабы, як першае цяпло,
Якое зь небасхілу прарастала
І сонцам жаўруковым расьцьвіло,
Пакуль у змроку мёртвым не растала...
І ўсё-ткі шэрасьць змыецца вадой,
І зноў трава прарэжацца з каменьня,
І праз гады мы будзем плыць з табой,
Як мёртвых кветак сьпелае насеньне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.