РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На паперы белай белая зіма,
На паперы чорнай чарнаты няма,
Бо сягоньня сьвята – выпаў першы сьнег,
І па сьнезе белым, як агонь, прабег
Абляцелае лістоты балаган –
І прапаў у сьнезе, быццам у туман
Праваліўся, асьвяціўшы мне душу,
Сумную, як кропелька дажджу,
Што адна, схаваўшыся ў сухой траве,
Як анёлак малады ў старой царкве,
Будзе доўга жыць – пакуль дазволіць Бог...
Першы белы сьнег, нібыта белы мох,
Аплятае сьвет, дзе мы жывём з табой,
І ў жыцьці, нібы ў сьнягах зімой,
Мы губляемся, і любім мы сьнягі,
Быццам мост над рэчкай любіць берагі,
Безь якіх маста ніколі б не было...
Першы сьнег нібыта мёртвае цяпло
На паперы белай, дзе заўжды зіма,
На паперы чорнай, дзе зімы няма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.