РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вярнуўся дадому, нібыта прачнуўся,
Нібыта назад азірнуўся, дзе жыў,
Нібыта ў сьцюдзёнай вадзе акунуўся
І стому, як пыл свой вандроўніцкі, змыў.
Старэнькія хаты і людзі старыя...
Але не чужыя, але не чужыя,
Як неба ў аблоках, у травах зямля,
Якія 'шчэ помняць, якім быў тут я
Малым хлапчуком, што ня ведаў бяды,
І ўсё як тут ёсьць, так і будзе заўжды,
Здавалася мне...
І хацелася мне
Вярнуцца дадому, нібыта прачнуцца,
Нібыта прад ветрам начным разагнуцца
І ўбачыць, што ўсё, што навокал, – ня ў сьне –
І добрыя людзі, і ветлыя хаты,
І крыж ля дарогі стары, як наш сьвет,
Дзе нашыя сьвяты і сумныя даты
Душу напаўняюць, як вазу букет,
Каб заўтра ізноўку хто блізка, далёка –
Вярнуцца дадому, як жыць, захацеў
І з думкаю светлай, і з думкай высокай
У вёску, бы ў вечнасьць зь нябыту, ляцеў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.