РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сябе прапіў, нібы сябе забіў,
І жыць застаўся, каб зноў піць далей.
Каму і што ты добрага зрабіў?
Каму і што ты дрэннага зрабіў,
Каб за віном хавацца ад людзей?
І дзень твой быццам ноч, і ноч як дзень,
І верш нібыта нож, і нож як верш,
І ты ў свой лес ідзеш, нібыта цень,
І ў лесе, нібы воўк стары, жывеш
І ля агменю там сядзіш адзін,
І плачаш, і сьмяесься над усім,
І, як крывёй, лістотаю асін
Агмень ты корміш – і ўзьлятае дым,
Нібы сівы груган, які любіў
Цябе і сьветлы сьвет, што ты прапіў...
 
А нехта па сьцяжыне ўжо ідзе
Не да твайго агменю, да цябе,
Каб там з табой хавацца ад людзей,
За верш, як нож, схапіўшыся ў журбе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.