РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не хадзі ты ў карчму, не глядзі ты ў вакно –
Там ня знойдзеш чужых, там заўсёды свае
Сумна песьні сьпяваюць і жлукцяць віно.
Ім ня волі – віна для жыцьця не стае.
 
Пад сталамі дубовымі кучы сьмяцьця,
А пад стольлю счарнелай гадзюкамі дым.
На каленях мужчын маладзіцы сядзяць
І на волю плююць, бо і так добра ім.
 
А прапіўшы апошні ламаны свой грош,
Яны будуць душу і цябе прапіваць.
І, прапіўшы душу, дурань, сьціснуўшы нож,
Пойдзе брата свайго рабаваць, забіваць.
 
Ну а хто застанецца – зальецца віном.
Ім ня волі – віна для жыцьця не стае...
Не хадзі ты ў карчму, не глядзі ты ў вакно,
Там ня знойдзеш чужых.
                                                      Там заўсёды свае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.