РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аб сьцяну залатую бяроз
Разьбіваецца восеньскі вецер.
Навіну Вам пра гэта прынёс
Я сягоньня, каб высьветліць вечар,
У якім Вам самотна адной
Сярод кніг пра каханьне і Бога.
Асьвяціўся пакой навіной,
Асьвяцілася наша дарога,
Па якой нам сягоньня ісьці
Да каханьня, да веры, да Бога,
Як па зорках, па жоўтым лісьці,
Як па золаце Храма старога,
Дзе маліліся нашы дзяды
І за нас, і за нашы бярозы.
І жывой мы шукаем вады,
І знаходзім пякучыя сьлёзы.
І глядзім, як аб сьцены бяроз
Разьбіваецца вецер сьцюдзёны,
І ляціць па-над намі Хрыстос,
І счарнелыя плачуць іконы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.