РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выкраданьне Беларусі

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цьвет!
#Уладзімер Дубоўка

 
...Над морам зжаўцелым травы
Шыпшыны лісточак зялёны
Вятрамі на злом галавы
Падхоплены ў неба шалёна.
А ў небе сьцюдзёным, начным
Вялікія вечныя зоры
Аб нечым гавораць сваім
І што ім, што робіцца ў моры,
Над морам зжаўцелым травы,
Дзе птушкі, як душы, лятаюць,
Дзе людзі ідуць да царквы
І Бога, і праўду шукаюць.
І мала хто бачыць ля зор
Зялёны лісточак шыпшыны,
Самотны, як родны прастор,
І родны, як сум, і адзіны...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.