 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нікуды з Храма не сьпяшацца, нібы спаць І ў сьне, нібы чарвяк у кокане, пачаць Вясновы ўзьлёт у неба матыля малога, Самотны ўзьлёт душы бязбожнае да Бога. Нікуды з Храма не сьпяшацца, бо ёсьць Храм І гэты дзень, што сьветлы, быццам бы віно Анёльскае, якое сёньня выпіць нам, Нібыта зазірнуць у боскае акно. Нікуды з Храма не сьпяшацца, як згараць На інквізітарскім агні сярэднявечча. Нікуды не сьпяшацца, нібы ў гэты вечар З апосталамі Біблію пісаць...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|