РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рана ці позна зіма праміне,
Быццам сьвятло загарыцца ў вакне
Ціхай кватэры, дзе ты не памрэш,
Быццам бы мой у душы тваёй верш,
Верш, што табе я адной прысьвяціў,
Быццам бы сьвечку ў царкве запаліў.
Рана ці позна зіма праміне,
Рана ці позна ня будзе мяне,
Вецер сьнягамі мой шлях замяце,
Шлях мой вясною празь сьнег прарасьце,
Быццам сьвятло загарыцца ў вакне
Ціхай кватэры, дзе ты безь мяне
Будзеш чытаць мой зажураны верш,
Верш, у якім ты, як рыфма, жывеш...
 
Рана ці позна зіма праміне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.