РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Начныя вуліцы залітыя сьвятлом,
Нібыта руслы рэк, залітыя віном
Краіны райскай, што начамі сьніцца нам
У гэтым сьвеце, што даўно ня Храм,
А дымная майстэрня п’яных падмайстроў,
Што любяць гаварыць пра грошы і любоў.
Начныя вуліцы, залітыя сьвятлом,
Люблю, як вершы Блока, пачытаць прад сном
І ў вуліцах згубіцца, быццам патануць
І быццам бы ў краіну райскую зірнуць
І ўбачыць руслы рэк, залітыя віном,
Нібыта вуліцы, залітыя сьвятлом,
Дзе я адзін іду, нібы плыву, дамоў
Ад маладых жанчын і п’яных сябрукоў,
Каб зноўку вершы Блока перад сном чытаць,
Пакуль начныя вуліцы ня сьпяць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.