РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі зноў пачынаюцца дажджы
І божы дзень нібыта ноч сівая,
На сьцежцы палявой растуць глыжы,
Нібы сьцяна зь нябыту прарастае
Старога замка, што раней тут быў
І ад чужынцаў бараніў краіну,
Самотную, нібыта дым, што сплыў
Ад вогнішча, якое Бог пакінуў
І ў дождж пайшоў, зрабіўшыся дажджом,
Які размыў дарогі палявыя
І цішыню, налітую сьвятлом,
Дзе мы былі, як матылі начныя,
На сьцежцы, на якой растуць глыжы,
Нібы сьцяна зь нябыту прарастае
У божы дзень, калі ідуць дажджы,
Калі душа душу, як рай, шукае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.