РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...У зіме адзінокія мы,
Як у вёсцы старыя дамы,
У якіх аніхто не жыве.
І самотна глядзім мы на сьвет,
Як прад выстралам на пісталет
На дуэлі няшчасны паэт,
У якога няма ў галаве
Думак сьветлых пра гэта жыцьцё.
І, як воўчае ў полі выцьцё,
Уначы пад акном гул машын.
А над горадам, нібы мурын,
Самалёт абгарэлы ляціць.
Ёсьць гарэлка, і можна запіць,
Каб забыцца, што сёньня зіма,
Што цябе тут са мною няма,
Нібы думак вясёлых прасьвет,
Дзе з дуэлі няшчасны паэт
Адзінокім вярнуўся дамоў,
Нібы воўк, што ўцякаў ад ваўкоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.