РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад нас застануцца ня нашы пасады,
А нашы дарогі і нашыя хаты
Ад нас застануцца... Бяз нас застануцца...
Назад не вярнуцца... Дамоў не вярнуцца,
Каб нешта зыначыць, каб нешта сказаць.
Мы будзем усе пад крыжамі ляжаць,
А з часам ня будзе й над намі крыжоў,
Самоты ня будзе ў Краіне дажджоў,
Якую з табой мы ствараем даўно,
Смакуючы каву, і сонна ў вакно
Падоўгу глядзім і ня бачым вясны,
Якая прыходзіла ў нашыя сны,
У нашыя мары, якімі жылі,
Калі мы з табой маладымі былі...
Ад нас застануцца ня нашы пасады,
І будзе сьмяяцца з нас дзядзька багаты,
І сонца загляне ў Краіну дажджоў,
І дрэвы зноў вырастуць з нашых крыжоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.