РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
...І трэснула неба, як шкло на іконе,
І сьвет разьдзяліўся на Заўтра і Сёньня,
І людзі завылі сівымі ваўкамі,
І зоркі зь нябёс папаўзьлі павукамі
На нашу зямлю, як на мошку малую,
Якой больш ня лётаць, але 'шчэ жывую.
З забытых магіл мерцьвякі паўставалі,
І травы, нібыта зялёныя хвалі,
На міг ускіпеўшы, заціхлі, зжаўцелі.
Як д’яблы, з асінаў лісты паляцелі
І селі на Храмы, і Храмы прапалі,
Нібыта ільдзіны пад сонцам расталі...
І раптам аднекуль ты мне пазваніла
І сон мой, нібыта люстэрка, разьбіла,
Куды я глядзеў і ня бачыў, што Сёньня
Пакрылася пылам, як шкло на іконе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.