РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нарэшце дачакаліся цяпла...
Нібы ў душу патрапіла страла,
Што прыляцела з прамінулых год.
 
Увысь гляджу, як воўк на лес, гляджу,
Як жыць хачу, хачу хутчэй дажджу,
Які ажывіць, як траву, народ.
 
Хацець – ня грэх, але чаго няма –
Таго й са сьвечкай тут шукаць дарма,
А ў нас жаданьняў хоць ты прадавай.
 
І ты бяжыш пад сонца ўсё хутчэй,
Ды ўжо разьліты на твой шлях алей,
І ўжо грукоча, нібы гром, трамвай...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.